У мінскім аддзяленні міліцыі загінула жанчына
У РАУС Першамайскага раёна Мінска загінула жанчына. Інфармацыю пра гэта Нашай Ніве пацвердзілі ў Следчым камітэце.
Першапачаткова інфармацыя з’явілася ў тэлеграм-канале Нехта. Па інфармацыі блогера, жанчыну затрымалі 23 лістапада за адміністрацыйнае правапарушэнне. Пазней яна нібыта скончыла жыццё самагубствам у гарадскім аддзяленні міліцыі Першамайскага раёна. Прычым, як паведаміў Нехта, жанчына засілілася на ўласным станіку.
Следчыя кажуць, што прычына смерці пакуль невядомая.
«Па гэтым факце праводзіцца праверка. Для высвятлення дакладнай прычыны смерці будуць праводзіцца адпаведныя экспертызы», — паведаміла «Нашай Ніве» Кацярына Гарлінская, афіцыйная прадстаўніца СК па Мінску.
Вядома, што загінулай было 56 гадоў.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное