Общество
Сямён Печанко, фота Сяргея Гудзіліна, «Наша Ніва»

У мінскае метро вярнуліся лаўкі

Іх прыбралі пасля тэракта на станцыі «Кастрычніцкай» 11 красавіка 2011 г.

На платформах станцый мінскага метро з’явіліся лаўкі. У прыватнасці, іх можна было пабачыць ужо ў пятніцу ўвечары на станцыях «Плошча Перамогі», «Кастрычніцкая», «Плошча Незалежнасці». Канструкцыя лаваў не дазваляе што-небудзь схаваць пад імі.

Лавы са станцый прыбралі праз некалькі дзён пасля тэракта на станцыі «Кастрычніцкай» 11 красавіка 2011 г. «Хіба метро для таго, каб прыйсці і адпачыць? Цягнікі там ходзяць літаральна праз некалькі хвілінаў, 2–3 ў гадзіны пік. Ну навошта? Заўжды праглядаецца натоўп. Няма лавачкі — стаіць сумка, пакет, імгненна звернуць увагу», — заявіў тады Лукашэнка. І ўсё ж для супрацоўнікаў канцавой станцыі «Інстытут культуры» зрабілі выключэнне і паставілі крэсла. І вось праз пяць месяцаў лаўкі вярнуліся ў мінскае метро.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)