У Мінск прывезлі слуцкія паясы з Вільні (фота)

Чатыры слуцкія паясы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Літвы. У Беларусь іх прывезлі ўпершыню. Экспанавацца паясы будуць у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі з 17 лютага па 17 чэрвеня.

Нагадаем, што некалькі гадоў таму ў музеі ладзілася выстава слуцкіх шаўковых паясоў з Гістарычнага музея Масквы. У Беларусі слуцкіх паясоў амаль не захавалася. Усе яны захоўваюцца ў музейных зборах суседніх краін.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)