У Мінкультуры перадалі 10500 подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг

Разам з подпісамі ў ведамства перадалі і сцяг.

Фота nn.by

27 кастрычніка актывісты зарэгістраванага ў Чэхіі «маладога фронту» перадалі ў Міністэрства культуры 10500 подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Яе паведамляе Радыё Свабода, разам з подпісамі ў ведамства перадалі і сцяг.

Фота svaboda.org

Нагадаем, што акцыя па зборы подпісаў доўжылася месяц — з 19 верасня, Дня Сцяга (19 верасня 1991 года гістарычная сімволіка была прызнана дзяржаўнай) па 19 кастрычніка.

Як паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ініцыятар акцыі Зміцер Дашкевіч, раней у Міністэрства культуры і Нацыянальную акадэмію навук Беларусі былі дасланыя 2300 подпісаў пад электроннай петыцыяй за бел-чырвона-белы сцяг, сабраных з дапамогай анлайн-сэрвіса «Зручны горад».

Фота Змітра Дашкевіча, facebook

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)