Общество
Генадзь Косараў, Заўтра тваёй краiны

«У Міністэрстве культуры больш людзей, якім няма чаго рабіць»

Чаму ў ліку першых у Беларусі скарачаюць работнікаў культуры і ці спрыяе гэта выратаванню айчыннай эканомікі?

Не там чыноўнікі шукаюць грошы

Паэт Генадзь Бураўкін, каментуючы рашэнне Мінкульта, выказвае разуменне, што ў дзяржавы не хапае грошай.

— Набліжаецца сур’ёзнае фінансава-эканамічнае пагаршэнне. Чыноўнікі гэта замоўчваюць, але яно адчуваецца. Толькі мне здаецца: не там яны шукаюць грошы. Ды й гэтыя грошы не такія вялікія, каб паправіць бюджэт, — адзначае паэт.

Ён прапаноўвае пачынаць сур’ёзнае скарачэнне не з музейных работнікаў і выкладчыкаў, а з саміх чыноўнікаў.

— Трэба вельмі моцна скарачаць сілавыя структуры, армію, там, на мой погляд, мнагавата людзей, якія залішне многа ад дзяржавы бяруць і малавата ёй аддаюць, — прапаноўвае Генадзь Бураўкін.

Працяг тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)