У Менску выказалі салідарнасьць з галадоўнікам Сяргеем Каваленкам

Раніцай 16 траўня ў Менску на пуцеправодзе над вуліцай Ванеева актывісты БХД вывесілі расьцяжку з заклікам «Свабоду Сяргею Каваленку!».

Паводле зьвестак сайту БХД, расьцяжка правісела каля 40 хвілін.

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка з 8 траўня аднавіў галадоўку пратэсту супроць прысуду ў 2 гады і месяц зьняволеньня за парушэньне правілаў адбыцьця «хатняй хіміі», якой яго пакаралі за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)