У Менску перапахавалі прах Магдалены Радзівіл
17 лютага ў касьцёле Сьвятога Роха ў Менску прайшла цырымонія перапахаваньня праху Магдалены Радзівіл — беларускай мэцэнаткі першай паловы ХХ стагодзьдзя.
На ўрачыстасьць з-за мяжы прыехалі прадстаўнікі сям’і — Радзівілы і Замойскія. Урну з прахам зьмясьцілі ў левай сьцяне касьцёлу. Нішу з урнай закрылі шыльдай, на якой зьмешчаны партрэт Магдалены Радзівіл.

Магдалена Радзівіл памерла ў Швайцарыі ў 1945 годзе. Да 2017 года яна была пахаваная на могілках горада Фрыбур. У ліпені 2017 году ўрну з прахам прывезьлі ў Беларусь


Прадстаўнікі сям’і (зьлева направа) у касьцёле Сьвятога Роха: Мацей Радзівіл, Мікалай Радзівіл, Адам Замойскі, Марылена Замойская


Адам Замойскі зьмяшчае ўрну з прахам у нішу касьцёла. Справа — Юры Санько, пробашч касьцёла Сьвятога Роха

Подпісы на шыльдзе выкананыя на беларускай лацінкцы

Да апошняга часу разглядаліся чатыры верагодныя месцы пахаваньня парэшткаў Магдалены Радзівіл. У сьнежні 2017 года была канчаткова вырашана, што прах беларускай мэцэнаткі будзе пахаваны ў касьцёле Сьвятога Роха
Читайте еще
Избранное