У Менску гралі Баха ў пераходах

21 сакавіка Асацыяцыя маладых беларускіх кампазітраў адзначыла дзень нараджэння Ёгана Сэбастыяна Баха.

У менскіх пераходах метро шматлікія творы клясыка выконвалі салісты Белдзяржфілярмоніі, сябры Асацыяцыі маладых беларускіх кампазітараў, студэнты Акадэміі музыкі й Акадэміі мастацтваў.