Скандалы

У Мазыры затрымалі фэрмэра, у парсюкоў якога «браў інтэрвію» Ціханоўскі

5 чэрвеня ў Мазыры затрымалі фэрмэра Аляксандра Вянгуру. Пра яго здымаў сюжэт блогер Сяргей Ціханоўскі і «браў інтэрвію» ў ягоных парсюкоў — «прыкарытнікаў», піша Радыё Свабода.

Учора ў фэрмэра быў ператрус, забралі ноўтбук.

Фэрмэр Аляксандар Вянгура

— Сёньня ён пайшоў у міліцыю, каб забраць назад ноўтбук. У выніку Аляксандра затрымалі. Мне ў дзяжурнай частцы сказалі, што па адміністрацыйнай справе і што павязуць на суд. Больш нічога ня ведаю, — сказала Свабодзе жонка фэрмэра Ірына.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.4(86)