Скандалы
Алег Грушэцкі, Новы час

У маразы на «Беларусьфільме» здарыўся патоп. Фотафакт

27 лютага на кінастудыі «Беларусьфільм» прарвала сістэму ацяплення і затапіла 3 паверхі. Пра гэта паведаміла адна з відавочцаў з месца здарэння на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы.

Напрыканцы мінулага года дырэктар «Беларусьфільма» Ігар Поршнеў з гонарам рапартаваў пра завяршэнне знакамітай рэканструкцыі на кінастудыі. Пры рамонце былі выкарыстаны сучасныя тэхналогіі — гукапаглынальны матэрыял сцен, супрацьпажарнае пакрыццё на столі, звышновая гукавая сістэма Dolby Atmos.

Але, відаць, гэта не ўратавала ад недахопаў, або чыёйсьці звычайнай халатнасці пры паспешлівым выкананні прац…

Больш інфармацыі пра здарэнне і фота – тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)