Общество
Сяргей Макарэвіч, «Наша Ніва»

У маладой мамы, што загiнула пад цягнiком, застаўся 8-месячны сын

Юля з дачкой пераходзіла чыгуначныя шляхі і абедзьве трапілі пад цягнік. Акалічнасці здарэння невядомыя. Жанчына жыла ў аграгарадку Лошніца, што побач з Барысавам.

«Яна была разумнай і добрай. Часам наіўная... Але добрыя людзі заўседы наіўныя. А яшчэ яна была абсалютным дзіцем, якое не паспела стаць дарослым. Была цудоўнай сяброўкай», — напісала знаемая дзяўчыны на яе старонцы ў сацыяльных сетках.

Жыхары Лошніцы шакаваныя гэтымі смерцямі. Яны ведалі 28-гадовую Юлію і яе 8-гадовую дачку Алену.

«Я не надта добра знаемая была з ей, але і так ведала толькі са станоўчага боку, — расказала жыхарка вескі Таццяна. — Дачка ў яе была ад першага шлюбу. А сын Кірыла, ен толькі 8 месяцаў таму нарадзіўся, — ад другога».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)