Политика
Любоў Лунёва, ”Радыё Свабода”

У Магілёве затрымлівалі 65 чалавек

Супрацоўнікі затрымалі ў Магілёве 65 чалавек , якія спрабавалі выехаць у Менск на акцыю з нагоды Дзядоў.

Старшыня руху "Маладая Беларусь" Артур Фінькевіч паведаміў “Свабодзе”, што 65 ягоных паплечнікаў у Магілёве арандавалі аўтобус для паездкі ў Менск.

Як толькі ўсе селі, міліцыянты прымусілі ўсіх выйсьці, а аўтобус адагналі на стаянку. Яшчэ 2 чалавек, якія пайшлі на маршрутнае таксі, міліцыянты вывелі на вакзале з машыны. А яшчэ двух вывелі з маршруткі ў Белынічах, і трымуюць у пастарунку, сувязь зь імі адсутнічае. Артур Фінькевіч лічыць, што міліцыянты зрабілі гэта адмыслова каб сарваць удзел магілёўскіх сяброў руху ў акцыі. Усе патэнцыйныя ўдзельнікі акцыі далі свае пашпартныя зьвесткі, пасьля гэтага іх адпусьцілі. Актывісты руху паведамілі, што на вакзале шмат міліцыянтаў у форме і цывільным.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)