Общество

У Магілёве празь бел-чырвона-белы сьцяг узламалі офіс сацыял-дэмакратаў

Жалезныя дзьверы офісу абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» выламаныя, а скрозь адтуліны бачна, што ў ім рабілі вобшук.

Паводле відавочцаў, на акне сядзібы партыйнай арганізацыі вісеў бел-чырвона-белы сьцяг, які прыцягнуў увагу супрацоўнікаў міліцыі, паведамляе Радыё Свабода.

Сядзіба магілёўскіх сацыял-дэмакратаў месьціцца ў цэнтры гораду на пешаходнай вуліцы Ленінскай. Вокны выходзяць у прахадны падворак. Партыйцы кажуць, што сьцяг вісеў на акне больш за год і праблемаў, зьвязаных зь ім, не было. Акрамя яго, па сьценах памяшканьня былі разьвешаныя партыйныя сьцягі. Цяпер іх няма.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.4(20)