В мире

Павел Кірылаў, Новы час

У Львове прапануюць байкатаваць беларускія тавары. З-за Лукашэнкі

Львавяне сур’ёзна пакрыўдзіліся на некаторыя заявы датычна расійска-ўкраінскай вайны з вуснаў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя ім днямі ў эфіры радыё «Эхо Москвы».

Дэпутаты гэтага абласнога цэнтра Украіны выступілі са зваротам да мэра горада з патрабаваннем спыніць закупы тэхнікі беларускай вытворчасці.

Як паведамляюць «Навіны Львова і Львоўшчыны», дэпутаты Львоўскай мясцовай рады абурыліся наступнымі словамі Лукашэнкі пра падставы для ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны: «Украіна ў нейкай ступені сама падставілася: рускіх пачалі душыць, мову там ды іншае... Я не апраўдваю Расію. Я не дакараю Украіну. Аднак як бы тое ні было, Украіна хоць маленькую, але дала падставу да гэтага сутыкнення».

Львоўскія дэпутаты запатрабавалі ад мэра Андрэя Садавога спыніць закупы беларускай тэхнікі — снегаўборачнай, трактароў і аўтобусаў. І гэта дастаткова сур’ёзная негатыўная перспектыва для нашага знешняга гандлю ва ўкраінскім кірунку…

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(32)