Скандалы

У Лідзе затрымалі жонку былога падпалкоўніка міліцыі, які сыйшоў пасля выбараў

Дома ў сям'і экс-міліцыянта ўжо трэцюю гадзіну працягваецца ператрус.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» са спасылкай на @lida_grab_court паведамляе пра затрыманне жонкі Юрыя Махнача — былога падпалкоўніка міліцыі з Ліды, камандзіра роты ППС Лідскага РАУС, які пасля выбараў запісаў свой зварот да сілавікоў, дзе распавёў пра тое, як рыхтавалі праваахоўнікаў да выбараў, хто аддаваў загады аб жорсткіх разгонах, а таксама пра збіццё людзей у Лідзе. 19 жніўня ён напісаў рапарт аб звальненні.

Вольга Махнач адпусцілі, яна дома. Паведамляецца, што Юры вымушана пакінуў Беларусь каля 9 месяцаў таму, бо была высокая рызыка затрымання.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.7(16)