Скандалы

У кватэру да паэткі і журналісткі Валярыны Куставай спрабавалі трапіць невядомыя

Па словах Валярыны, да яе на працу і да бацькоў прыходзілі міліцыянты.

Паэтка і журналістка Валярына Кустава паведаміла ў сацсетках пра візіты сілавікоў. Па яе словах, да яе ў кватэру спрабавалі ўламіцца невядомыя, цяпер яны сочаць за жытлом.

Таксама, па словах журналісткі, да яе на працу і да бацькоў сёння прыходзілі міліцыянты.

Нагадаем, што сёння былі затрыманыя журналіст «Трыбуны» Аляксандр Івулін і мантажор праекта «ЧестнОК» Вячаслаў Пісарэнка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.9(13)