Общество
Аліна Таранік

У Курапатах памаліліся за ахвяраў таталітарызму (фота)

У аўторак ва ўрочышчы Курапаты маліліся за расстраляных у часы сталінізму, а таксама ўсіх, хто адчуў на сабе рэпрэсіі. 23 жніўня адзначаўся агульнаэўрапейскі дзень Памяці ахвяраў таталітарных і аўтарытарных рэжымаў. Малебен праводзіў праваслаўны святар айцец Аляксандр.

Увечары ў Курапаты прыехала каля дзесяці чалавек. Гэта былі актывісты Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі і неабыякавыя грамадзяне. Маліліся па-беларуску. Айцец Аляксандр заўважыў:

– Трэба больш маліцца за тых, хто загінуў ад рэпрэсій. Не толькі тут, але і ва ўсей былой “Імперыі зла”. І хоць зараз няма такіх ахвяраў, як пры Сталіне, дагэтуль пануе сталінскі дух. Ён намагаецца ўзяць сваё, і калі не забівае, то кідае за краты.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)