Скандалы

У Курапатах ізноў з’явіліся бульдозеры. Фотафакт

Актывісты сталі на шляху будаўнічай тэхнікі.

У Курапатах пачалі падрыхтоўчыя работы для ўстаноўкі афіцыйнага мэмарыяльнага знаку, праект якога перамог у конкурсе Міністэрства культуры, паведамляе Радыё Свабода.

З раніцы 15 кастрычніка пачала працаваць будаўнічая тэхніка: экскаватар, пагрузчык і два самазвалы. Работы ішлі на ўваходзе ў мэмарыял, пад самай кальцавой дарогай.

Экскаватары пачалі капаць траншэю для адводу вады і зьбіраюцца будаваць дарожку да Галгофы. Будаўнікі пракапалі некалькі мэтраў траншэі і запоўнілі зямлёй адзін з самазвалаў, але далейшыя работы давялося спыніць — на шляху тэхнікі сталі абаронцы Курапатаў.

«Як працаваць, калі пад колы лезуць?» — абураўся кіроўца самазвала.

Произошел конфликт между футболистом Вячеславом Глебом и защитниками Куропат

Паводле дырэктара Бараўлянскага спэцлясгасу Аляксандра Мірановіча, «траншэя патрэбна для адводу вады ад пляцоўкі на ўваходзе ў Курапаты. Выберуць пясок і засыплюць жвірам». Пры гэтым Мірановіч адмовіўся паказаць пікетоўцам праектную дакумэнтацыю для будаўнічых работ.

Почему конфликт в Куропатах был неизбежен. И кто в этом виноват

— Гэта вар’яцтва — капаць тут траншэю будаўнічай тэхнікай. Усе работы тут мусяць рабіцца ўручную і з удзелам спэцыялістаў, бо тут могуць быць косткі забітых, — патлумачыў Свабодзе Павал Севянынец, чаму абаронцы Курапат замінаюць будаўнікам.

Ён таксама настойвае на тым, што ўся праца ў Курапатах мусіць весьціся пасьля грамадзкага абмеркаваньня і са згоды прадстаўнікоў грамадзкасьці.

— Як вядома, адкрывальнік Курапатаў Зянон Пазьняк увогуле супраць устаноўкі ў Курапатах мэмарыяльнага знаку, прапанаванага дзяржаўнай камісіяй. Мяркую, ягонае слова тут мусіць быць вызначальным. Міліцыянты пакуль ня ўмешваюцца ў сытуацыю.

Таксама ўздоўж дарожкі да Галгофы ад уваходу будаўнікі нацягнулі вяроўку і праверылі, на якой глыбіні залягае газаправод. «Зьбіраюцца будаваць дарожку да ўзвышша», — сказаў карэспандэнту Свабоды адзін з будаўнікоў.

Павал Севярынец паведаміў Свабодзе, што абаронцы Курапатаў дамовіліся з будаўнікамі, што тыя выведуць сваю тэхніку, а валянтэры ад заўтра пачнуць уручную капаць траншэю для дрэнажу пад назіраньнем археолягаў.

Беларускі некропаль – праз 30 год пасля адкрыцця жудаснай праўды

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)