У Курапатах адбыўся чарговы акт вандалізму
1 чэрвеня невядомыя разьбілі і параскідвалі зьнічы каля каменя, які ўсталяваны дзяржавай, паведамляе Радыё Свабода.
Нядаўна тут былі дэмантажаваныя фотапасткі. Пасля таго, як актывісты пабачылі разьбітыя зьнічы, яны выклікалі міліцыянтаў.
Пра чарговы акт вандалізму распавяла ў фэйсбуку грамадзкая актывістка, абаронца Курапатаў Ганна Шапуцька. На месца прыбылі два міліцыянты. Адзін распачаў размову з Ганнай Шапуцькай, а другі запісваў усё на камэру.
Па словах Ганны Шапуцькі, каля Курапатаў заўсёды нясуць службу міліцыянты, але акты вандалізму адбываюцца досыць часта і вінаватых не знаходзяць.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное