Скандалы

У Крупках сядзяць пасьля хапуну на дыскатэках

У Крупках (Менская вобласьць) судзяць маладых людзей, якіх затрымалі ў нядзелю на дыскатэках і ў начных клюбах.

– Пачынаючы зь вечара пятніцы ў нас у Крупках адбывалася нешта дзікае і незразумелае. 18 лістапада ў горадзе нечага зьявіўся міліцэйскі „аўтазак“ і нарады спэцназу міліцыі. Яны сталі ўрывацца на дыскатэкі і ў вячэрнія клюбы. Там сталі хапаць практычна ўсіх маладых людзей, якія трапляліся пад руку, зьбіваць дубінкамі і нагамі, грузіць у машыны і адвозіць у мясцовае аддзяленьне міліцыі, — паведаміла кампаніі «Гавары праўду» адна з жыхарак Крупак, якая прадставілася Тацянай. – Затрымана больш за 50 чалавек.

Мясцовы актывіст АГП Аляксандар Бандарэнка паведаміў Радыё Свабода, што некалькі дзясяткаў затрыманых абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве і непадпарадкаваньні міліцыі.

Аляксандар Бандарэнка пераказаў размову з спэцназам міліцыі. Тыя, маўляў, заявілі, што будуць прыяжджаць з рэйдамі кожныя выходныя.

Вечарам у панядзелак у Крупках пачалі выносіць першыя выракі, перадае Ганна Бандарэнка. Некаторым хлапцам даюць грашовыя штрафы, некаторых зноў накіроўваюць у міліцыю.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)