Общество

Ксенія Ліцвіноўская, Новы час

«У кожнай нацыі павінна быць свая Камасутра»

Усё пра секс — ад уяўленняў да адхіленняў. Гісторык Наталля Сліж выдала даследаванне пра інтымныя зносіны нашых папярэднікаў.

Кніга атрымала назву «Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI — XVII стст».

— Чаму я пачала з перыяду 16-га стагоддзя? Таму што з 16-га стагоддзя больш пісьмовых крыніц, з якімі можна паразмаўляць. З археалагічнымі крыніцамі не асабліва паразмаўляеш, яны не скажуць, як гэты дом выкарыстоўваўся. Проста як гаспадарчы будынак ці яшчэ там і секс быў. Шмат дакументаў і літаратуры прыйшлося пераглядзець. Я таксама ўдзячна і нашым продкам, якія пасля сябе пакінулі ўсё ж такі крыніцы, на падставе якіх я змагла штосьці зрабіць і вывучыць, — зазначае Наталля Сліж.

Аўтару прыйшлося цікавіцца і медыцынай, бо ў 16-е стагоддзі ўжо можна было рабіць анатамічнае ўскрыццё, каб ведаць структуру цела.

— І разважанне на тэму задавальнення і мужчыны, і жанчыны — гэта ўсё пачынае ўваходзіць у медыцыну. У медычных творах апісваліся фізіялагічныя з’явы, у тым ліку і нараджэнне дзяцей, і сексуальныя кантакты. І медыкі першыя ведалі тагачасныя асаблівасці, — тлумачыць аўтарка.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.5(2)