У Кіеве разьвітваюцца з Паўлам Шараметам

У цэнтры Кіева, ва «Украінскім доме» на Эўрапейскай плошчы, адбываецца цырымонія разьвітаньня з журналістам Паўлам Шараметам.

Разьвітаньне распачалося аб 11-й і будзе праходзіць да 14.00 ва ўмовах узмоцненай бясьпекі. Разьвітацца з Паўлам прыходзяць звычайныя грамадзяне, журналісты, палітолягі, дэпутаты.

«Мы адпачывалі ў Адэсе, калі даведаліся пра гэтую трагедыю, і сёньня ўначы селі на цягнік і прыехалі ў Кіеў. Гэта забойства нас проста шакавала», — сказала адна зь беларусак. Яна прынесла чырвоныя ружы, перавязаныя бел-чырвона-белай стужкай.

Жывую трансляцыю вядзе Радыё Свабода.

***

Сёньня ж самалётам цела Паўла Шарамета прывязуць у Менск. Пахаваньне адбудзецца 23 ліпеня. Трызна пройдзе а 11:00 у царкве Ўсіх Сьвятых (Менск, вуліца Каліноўскага, 121). Пахаваюць Паўла Шарамета побач з бацькам на Паўночных могілках у 14:30.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)