У Кіеве прайшоў марш памяці беларуса Міхася Жызьнеўскага. Фотафакт

У шэсьці ўзялі ўдзел больш за 200 актывістаў.

Яно прайшло тым жа маршрутам што і пяць гадоў таму, калі ў гэты ж дзень у апошні шлях праводзілі беларуса Міхася Жызьнеўскага, які стаў адной зь першых ахвяраў масавых акцый пратэсту 2013-2014 гадоў, паведамляе Радыё Свабода.

Ушанаваць памяць Героя Ўкраіны прыйшлі сябры беларускага Руху салідарнасьці «Разам», беларускага цэнтру «Сябры», гарадзкіх арганізацый Народнага руху Ўкраіны, Правага сэктару і УНА-УНСО, у якія ўваходзіў і Міхась Жызьнеўскі.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.5 (оценок:31)