У камеры нават грузін размаўляў па-беларуску
Мы працягваем знаёміць вас з гісторыямі людзей — удзельнікаў «Перапісу беларускамоўнага насельніцтва», праведзенага вядомымі курсамі беларускай мовы «Мова нанова».
Перапіс, у якім прынялі ўдзел каля дзвюх тысяч чалавек, засведчыў, што беларуская мова становіцца папулярнай сярод людзей самых розных прафесій.
Яўген Батура, інжынер-даследчык, Мінск:
— Шчыра кажучы, шэсць гадоў таму беларускай мовай я не карыстаўся ўвогуле. Пераломны момант настаў пасля сумных падзеяў снежня 2010 года, калі, арыштаваны ля Чырвонага касцёла падчас масавых абурэнняў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, я апынуўся ў маленечкай камеры з высокаадукаванымі беларускамоўнымі людзьмі.
За дзесяць сутак быў час прыйсці ў сябе і зразумець, што не так у нашай краіне з роднай мовай, чаму яна настолькі моцна сканцэнтравалася вакол мяне ў турэмнай камеры, калі нават грузін (яго імя Торніке), размаўляў на ёй. Вось ён і даў мне першыя лінгвістычныя ўрокі.
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное