Сяргей НЯТРЭБА
У «J_Морс» справы ідуць ладна

Група “J_Морс” пасьля шалёнага посьпеху свайго гастрольнага туру вырашыла даць дадатковы канцэрт у Менску. Апошні канцэрт групы ў КЗ “Мінск” месяц таму прайшоў з аншлягам, а на кожным канцэрце ў іншых беларускіх гарадах зьбіралася ня меней за 500 чалавек.

“Паўсюль нас прымалі проста супэр! — кажа лідэр групы Ўладзімер Пугач. — Пасьля выступу прыходзілася яшчэ гадзіны дзьве раздаваць аўтографы”. Па словах музыкі, аўдыторыя «J_Морс» у маленькіх гарадах нічым не адрозьніваецца ад сталічнай: “Гэта выключна інтэлiгент-ныя і добра выхаваныя людзі, якія маюць пазытыўны настрой”.

7 лістапада канцэртам у Гомлі група мусіла паставіць кропку ў сваіх гастрольных вандроўках, аднак музыкі вырашылі яшчэ раз сыграць для менскай публікі ў клюбе “Рэактар” 30 лістапада. Гэта будзе чацьверты за год вялікі сольны канцэрт «J_Морс» у сталіцы. Папулярнасьць групы адлюстроўваюць розныя гіт-парады. Песьня, якая дала назву туру групы — “Моё солнце”, — знаходзіцца сярод лідэраў чартаў радыё “Юністар”, “Альфа” і “Радыюс-FM”.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)