У гродзенскіх тралейбусах прымусова знялі рэкламу беларускамоўных дзіцячых садкоў

Рэклама беларускамоўных дзіцячых садкоў у гродзенскіх тралейбусах гучала нядоўга. З’явілася яна ў панядзелак, 10 снежня, а ўжо ў сераду знікла. Бацькі пачулі афіцыйнае тлумачэнне ад старшыні Гродзенскага гарадзкога аддзела адукацыі сп. Аблажэя: такія рэчы неабходна ўзгадняць у ГАА.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, рэклама зацікавіла чыноўнікаў ідэалагічнага аддзела гарвыканкама. 17 снежня адзін з арганізатараў бацькоўскага камітэта Ігар Кузьмініч запрошаны ў гарвыканкам на гутарку што да арганізацыі беларускамоўных групаў у дзіцячых садках гораду.

Нагадаем, што група гродзенцаў выступіла з ініцыятывай стварэння беларускамоўных груп у дзіцячых садках горада.

Беларускамоўныя дзіцячыя садкі рэкламавалі ў гродзенскіх тралейбусах з дапамогай гукавога роліка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)