Общество
«Наша Ніва», фоты суполкі Васіля Целагрэйкіна

У Гродне міліцэйская машына ўрэзалася ў міліцэйскую машыну

Жыхары Гродна сталі сведкамі незвычайнага ДТЗ. Cутыкнуліся… дзве міліцэйскія машыны. Аўтамабілі давялося забіраць на эвакуатары.

Як высветлілася, яны гналі з двух напрамкаў серабрысты Mercedes. У выніку манеўраў службовыя аўтамабілі сутыкнуліся на скрыжаванні. А парушальнік уцёк на вялікай хуткасці.

ДАІ расшуквае седан Mercedes Е211 серабрыстага колеру 2002-2009 гг. выпуску. Рэгістрацыйныя знакі, папярэдне, ад іншага аўтамабіля — 7 рэгіён.

Момант аварыі дзвюх міліцэйскіх машын у Гродне трапіў у кадр відэарэгістратара.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)