Общество
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё

У Гродне футбол стаў абавязковым школьным прадметам

У гродзенскіх школах у якасці эксперыменту ўводзяць новы прадмет - футбол. Гэты прадмет будзе абавязковы як для дзяўчат, так і для хлопцаў.

Першапачатковыя навыкі гродзенскім школьнікам будзе даваць іх настаўнік фізкультуры, а далей паступова будуць запрашаць адмыслоўцаў.

Як паведамілі ва ўпраўленні па спорце і турызме пры гродзенскім гарвыканкаме, за школьнымі стадыёнамі, на якіх і мусяць адбывацца заняткі, павінна назіраць школа. Як доўга працягнецца гэты эксперымент у гродзенскіх школах і адкуль возьмуцца грошы на адмыслоўцаў, каб весці заняткі, у камітэце па спорце і турызме адказаць адмовіліся.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)