У Гродна забаранілі спектакль, які асуджае фашызм
Актораў Ігара Уланава, Аляксея Станогу, Паліну Левіну, Аксану Машынкову выклікалі ў пракуратуру горада.
Іх папярэдзілі, што ў выпадку, калі спектакль убачаць гледачы — пракуратура не выключае ўзбуджэння супраць актораў крымінальнай справы па артыкуле 130 Крымінальнага Кодэксу РБ «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варажнечы», паведамляе Цэнтр гарадскога жыцця.
З гэтае прычыны запланаваная на суботу на 16.00 сустрэча з акторамі і паказ пастаноўкі «Кадзіш» не адбудзецца.
Кадзіш — гэта габрэйская памінальная малітва. У спектаклі «Кадзіш» асуджаецца фашызм, гаворыцца пра канцлагеры і пра трагічны лёс габрэяў у час Другой сусветнай вайны.
— Як кажуць, у нашай палітычнай сітуацыі несыграны спектакль гучыць мацней, чымся поўная зала гледачоў, — пракаментаваў Цэнтр гарадскога жыцця.
Читайте еще
Избранное