Общество
Сяргей Астраўцоў, Радыё Свабода

У Горадні завяршыўся працэс над Аўтуховічам і Лявонавым

У судзе Кастрычніцкага раёну Горадні з апошнім словам выступілі Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў. Дзяржаўны абвінаваўца прапанаваў зьняволіць першага на тры з паловай году, другога — на тры гады і пяць месяцаў. Прысуд судзьдзя Мікалай Рачынскі агучыць 6 ліпеня.