Общество
Eolonir

У Горадні пачалі саджаць за праезд без квітку

Надоечы сустракаўся са сваім старым школьным сябрам. Ён зараз якраз паступае ў магістратуру ў Пуцінскі (Піцерскі) Дзяржаўны ўнівэрсытэт. Жахаў наконт адаптацыі нацыянальных дыплёмаў я ўжо й да яго наслухаўся: настрыфікацыя, то бок падгонка дыплёмаў пад мясцовы стандарт — працэс увогуле непрыемны, а на Захадзе й невядомы. Тамтэйшыя “злыя дзядзькі” толькі таго й пытаюць, каб ім патлумачылі сыстэму адзнак (дзе болей, дзе меней). На тым усё й скончваецца.

А вось калі той распавёў, як яго папярэдзілі наконт магчымых праблем у адаптацыі расейскага дыплёма да родных сацыялістычных рэаліяў (здача кваліфікацыйных іспытаў ды іншыя “радасьці”), у мяне відавочна пачаў “варушыцца” сьветапогляд. Атрымоўваецца, мы зачыняем сваю адукацыйную сыстэму як для заходніх, так і для ўсходніх павеваў?

Дзіўна. Таму што ў Казахстане, які ня можа ганарыцца надзвычайнай дэмакратыяй, існуе праграма, па якой 300 чалавек кожны год з’яжджаюць за мяжу вучыцца ў лепшых унівэрсытэтах. Па іх вяртаньні ім гарантаваныя лепшыя пазыцыі ва ўрадзе, а месца аднаго віцэ-прэм’ера можа заняць толькі выпускнік гэтае праграмы. Урад заахвочвае масавую міграцыю студэнтаў, бо ведае, што тыя вернуцца. Нават нягледзячы на нездавальняючыя палітычныя ўмовы, эканоміка Казахстану дае магчымасьць кожнаму амбіцыйнаму чалавеку зарабляць без адмысловых дазволаў зьверху.

Яшчэ больш дзіўную гісторыю распавядае watcher-interio на сваім блёгу. Бутан, маленькае каралеўства ў Гімалаях, у якое заехаць раней каштавала 60 даляраў на суткі (кошт візы), дзе былі забароненыя ўсе палітычныя партыі і бязьмежна кіраваў толькі кароль, пачало зьнянацку рабіць крокі да дэмакратыі. І пачыналася то вельмі проста: з адукцыі маладое эліты краіны за мяжой.

Такім жа чынам пачаўся й роськвіт Аўганістану па вызваленьні ад брытанскае ўлады. Напраўдзе першы кароль, які прасоўваў праграму супраць ізаляцыі, быў выгнаны кансэрватыстамі, але вынік жа быў.

І хто пасьля гэтага “чурка”?

А пакуль у нас мяркуюць, як расплаціцца за газ, у Расеі адзначылі пачатак прэзыдэнцкае гонкі. Два маладых актывісты “Яблыка” зладзілі “самаспаленьне” пад мурамі Крамлю.

У Горадні пачалі саджаць за праезд без квітку, паведамляе блёг s13. Цікава, куды яшчэ? Нават амністыю абвяшчаюць, каб вызваліць нары для новых небаракаў, а тут яшчэ нагода загнаць дзесяткі людзей за краты. У цывілізаваных краінах б’юцца зь першапрычынамі злачынстваў (эканамічным дабрабытам), а ў нас размова простая: саджай як мага болей. Тым больш што, як паказаў выпадак з Маргарытай Царан, у нас міліцыянты дасюль лічаць, што паўсюдна маюць рацыю, а насельніцтва — “што проста так у нас не содють!”

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)