У Горадні i Берасьцi дазволілі акцыю на Дзень Волі
Гэта першая дазволеная акцыя ў горадзе за два дзесяцігодзьдзі, кажа кіраўнік гарадзенскай абласной арганізацыі «Гавары праўду» Дзьмітры Бандарчук.
Сёньня гарадзкія ўлады выклікалі Бандарчука ў выканкам і паведамілі, што заява задаволена. Акцыя пройдзе 25-га сакавіка з 12 да 14-30 у Калоскім парку каля стэлы 850-годзьдзя Горадні.
Паводле кіраўніка каманіі «Гавары праўду» Андрэя Дзьмітрыева, рашэньне падаць заяўку на правядзеньне акцыі 25 сакавіка было прынятае пасьля сустрэчы прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці з уладамі Горадні.
Сёньня ўлады таксама дазволілі шэсьце і мітынг на 25 Сакавіка ў Берасьці. У панядзелак стала вядома, што акцыю на Дзень Волі ў Віцебску мясцовыя ўлады забаранілі.
Организаторы Дня Воли-2017 в Минске озвучили сценарий акции и конечную точку
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное