Общество

У ДТЗ пад Варшавай загінуў палітуцякач Сяргей Лаўрушчык, стваральнік прыватнага музея ў Наваградку

16 лютага каля Варшавы ў дарожна-транспартным здарэнні загінуў 59-гадовы Сяргей Лаўрушчык.

Ён быў стваральнікам прыватнага гістарычнага музею ў Наваградку. Пасля пераследу міліцыі Сяргей мусіў уцякаць з Беларусі. Спачатку быў у Кіеве, затым перабраўся ў Варшаву. Там уладкаваўся на працу, паведамляе Радыё Рацыя.

Фота novgazeta.by

Варшаўскае выданьне піша, што здарэнне адбылося каля 11 гадзіны 16 лютага. Сутыкнуліся два грузавікі і адзін мікрааўтобус. У выніку ДТЗ загінуў кіроўца маршруткі. Гэта быў Сяргей Лаўрушчык. У Беларусі ў Сяргея засталася сям’я. Цяпер вырашаецца пытанне аб пахаванні.