У Днепрапятроўску сьмяяліся з «Лукашэнкі»

Мясцовыя актывісты вырашылі правесьці акцыю супраць далучэньня Ўкраіны да Мытнага зьвязу з гумарам.

Больш за дзьвесьце чалавек, актывістаў грамадзкіх арганізацый і апазыцыйных партый сабраліся ў цэнтры гораду, каб заявіць пра сваю нязгоду. Пратэставалі незвычайна – з дапамогай тэатралізаванага гумарыстычнага дзейства.

Гукалі: «Віктар Фёдаравіч, калі ласка, падключайцеся! Да Мытнага зьвязу, да ярма! Но-о-о! Цоб-цабэ! Сібір вялікая, на ўсіх хопіць! Бясплатны сыр, бясплатны газ, бясплатнае неба! Уладзімер Уладзімеравіч усіх запрашае!»

Драўляную брычку, што сымбалізуе Мытны зьвяз, цягнуць запрэжаныя людзі ў масках «Лукашэнкі» і «Назарбаева». На брычцы вязуць сымбалічны трон з чалавекам у масцы «Пуціна»...

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)