У Чырвоным касцёле адноўлены арган
У 2010 годзе мінскаму касцёлу святых Сымона і Алены споўнілася 100 гадоў. З нагоды свята распачалася праца па аздабленні і рэканструкцыі касцёла, аднаўленне аргана – адна з самых доўгачаканых падзей.
У 1943 годзе арган быў разабраны і звезены з Беларусі. З таго часу Чырвоны касцёл чакаў новага інструмента. Апошнія 20 год выкарыстоўваўся стары сінтэзатар, якому на момант прывозу ўжо было не менш як 40 гадоў.
Справа пачалася з запрашэння ксяндзом Уладзіславам Завальнюком адмыслоўцаў з найбуйнейшай еўрапейскай фірмы па вытворчасці арганаў – Johannus. Госці працяглы час вывучалі асаблівасці акустыкі і шукалі лепшае вырашэнне. Мадэль, якая была абраная, мае 3 мануалы (клавіятуры, якія знаходзяцца адна па-над адной), 41 голас і педальную клавіятуру. Такія ж арганы стаяць у касцёлах св. Марыі ў Лондане і св. Бавона ў бельгійскім Нордэрвійку. Гэты арган дазваляе граць усю музычную літаратуру любога перыяду. Адначасова граць на аргане могуць два чалавекі. Гук падаецца з 10 вялікіх калонак і асобнай калонкі для басу.

Працяг артыкулу чытайце тут
Читайте еще
Избранное