У чатырох кіламетрах ад Расіі
Сведчу: тыя, хто ў парыве вялікадзяржаўнага шавінізму сцвярджае, што ў Эстоніі дзеецца жах і кашмар, бессаромна хлусяць.
Вялікадзяржаўна памыляецца, дарэчы, і галоўны расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны, калі кажа, што хоча, каб у Расіі жылі «хаця б як у Эстоніі». Бо гэта «хаця б» мае на ўвазе нізкую планку, якую вельмі лёгка ўзяць. Паглядзіце, ці лёгка.
Перад тым, як чытаць далей, проста ўявіце сабе звычайную вёску ў РФ, можаце нават невялікі горад. Бо Эстонія гэта, натуральна, не толькі Талін, а РФ — не толькі Масква.
Жыццё ў вёсцы складана апісаць лічбамі і рэйтынгамі. Я іх не люблю, таму параўноўваць макраэканамічныя паказчыкі не будзем. Магчыма, у Расіі яны нават лепей на паперы.
«Эстонія — гэта бедная краіна, якая знаходзіцца ў надзвычай цяжкім становішчы», заявіў нядаўна Валерый Фадзееў, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты РФ Уладзіміра Пуціна на мінулых выбарах, член Грамадскай палаты і галоўны рэдактар «Эксперта».
Давайце паглядзім, як арганізавана жыццёвая прастора ўсяго за 4 км ад Расіі, калі ісці пешшу ляснымі дарогамі (за 16, калі ехаць па звілістай дарозе). Гэта пасёлак Вярска на мяжы з Пячорскім раёнам Пскоўскай вобласці, дзе па дадзеных перапісу 2011 года пражывала 443 чалавекі.
Працяг фотарэпартажу глядзіце тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное