Сяргей Нікалюк, Новы час

У чаканні рымейку «гонкі на лафетах»

Гады бяруць сваё. Наступны прэзідэнцкі тэрмін для «нацыянальнага лідара» Расіі з вялікай доляй верагоднасці будзе апошнім. Па той жа прычыне ён стане апошнім і для большасці чальцоў «Палітбюро 2.0», чый сярэдні ўзрост пераваліў за 60 гадоў. Рымейк «гонак на лафетах» больш чым рэальны.

На думку галоўнага рэдактара радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксея Венядзіктава, Уладзіміру Пуціну для падаўжэння паўнамоцтваў у 2024 годзе «трэба выклікаць захапленне і шчасце. Ён выклікаў захапленне і шчасце, калі далучыў Крым. І такое захапленне і шчасце азначае аб'яднанне з Беларуссю».

Расія была і застаецца імперыяй — і не таму, што так хтосьці хоча ў Крамлі або ў бункеры, а ў сілу дамінавання носьбітаў імперскай свядомасці ў грамадстве.

Любыя дзяржаўныя межы імперскі чалавек разглядае як часовыя. Яны толькі фіксуюць баланс сілаў на сёння. Адсюль паталагічнае жаданне асіміляваць суседзяў. І робіцца тое не дзеля матэрыяльнай выгады. Барані Божа! Акрамя стратаў імперская палітыкі за чатыры стагоддзі нічога Расіі не прыносіла.

Але, як паказалі падзеі на ўсходзе Украіны, выдаткі сілавога далучэння ў XXI стагоддзі аказаліся занадта высокімі, што, аднак, імперскай інтэнцыі не адмяняе. «І таму, — мяркуе Венядзіктаў, — будзем падкрадвацца».

На думку тых, хто прытрымліваецца процілеглага пункту гледжання, перамога засталася за Мінскам, які чарговым разам здолеў забалбатаць працэс інтэграцыі. Дам слова расійскаму журналісту Міхаілу Шаўчуку:

— Медыя засяродзіліся ў асноўным на колькасных паказчыках — цэлых 28 праграм, не верабей чхнуў! Аднак на ўзроўні ўрадаў усе гэтыя праграмы ўзгаднілі яшчэ ў пачатку верасня, а іх канкрэтны змест па-ранейшаму дакладна не вядомы, а даступнае кароткае апісанне надзвычай туманнае. Суцэльныя «бакі дамовіліся аб гарманізацыі / сінхранізацыі падыходаў».

Чарговая гара нарадзіла чарговую мыш? Ці я памыляюся?

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.8 (оценок:17)