Общество
Алесь Пілецкі

У цэнтры Мінска міліцыя не дачакалася ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі

Раней у сацсетках анансавалася акцыя, якая мусіла прайсці 16 студзеня.

16 студзеня на Кастрычніцкай плошчы Мінска міліцыя і людзі ў цывільным чакалі ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі «Марш пустых каструль». Але а 12-й гадзіне ніхто не прыйшоў...

Нагадаем, правядзенне гэтай акцыі анансавалася ў сацсетках. Станоўча пра яе выказваліся апазіцыянеры. Меркавалася, што ўдзельнікі «Маршу пустых каструль» выступяць супраць агульнага пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў краіне.

Акрамя праваахоўнікаў сёння на Кастрычніцкую плошчу прыйшлі і журналісты.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)