У Буда-Кашалёве памерла 45-гадовая фэльчарка хуткай дапамогі, яе маці ў цяжкім стане
У райцэнтры Буда-Кашалёва Гомельскай вобласьці 21 красавіка памерла 45-гадовая фэльчарка хуткай дапамогі Галіна Н. Пра гэта Свабодзе паведамілі адразу некалькі вартых даверу крыніц.
Вядома, што ў яе была пнэўманія.
— Яе ў цяжкім стане пераводзілі ў Гомель, але ўратаваць не ўдалося. У Гомлі яна знаходзілася на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Захварэла і яе маці, яна цяпер у адным з абласных шпіталяў на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, — паведамілі Свабодзе калегі нябожчыцы.
— Яна скончыла Гомельскую мэдычную вучэльню. Потым усё жыцьцё аддала працы на хуткай дапамозе ў Буда-Кашалёве. Яна любіла сваю працу, — сказала калега.
У Галіны засталіся муж і дачка.
Минздрав дал свежую статистику по коронавирусу: внушительный прирост заболевших продолжается
Адна з калегаў фэльчаркі, зь якой Свабодзе ўдалося пагаварыць, паведаміла, што сама сёньня трапіла ў шпіталь з пнэўманіяй.
Ці пацьвердзілі ў нябожчыцы заражэньне каранавірусам, невядома. На момант выхаду публікацыі атрымаць афіцыйны камэнтар нам не ўдалося.
Складаная сытуацыя з распаўсюдам каранавірусу ў Буда-Кашалёве склалася з пачатку красавіка. Тады ў раённы шпіталь трапілі 39 жыхароў пасёлку Камунар, у асноўным школьнікі і настаўнікі. Тэсты аказаліся адмоўныя, дзяцей адправілі дахаты. Пачалося ўсё з таго, што каранавірус пацьвердзілі ў аднаго хлопчыка. Ён, імаверна, заразіўся ад трэнэра гомельскай СДЮШАР-4.
Пазьней на каранавірус захварэлі мэдыкі, якія працуюць на «хуткай», а таксама ў рэанімацыі і тэрапіі.
Не абмінуў каранавірус і пацыентаў тэрапэўтычнага аддзяленьня. Мэдыкам не хапала сродкаў індывідуальнай засьцярогі, хоць кіраўніцтва раённага шпіталя сьцьвярджае іншае.
У нумары раённай газэты «Авангард» за 18 красавіка галоўная лекарка раённага шпіталя прызнала, што «ёсьць выпадкі заражэньня COVID-19 сярод мэдработнікаў».
— Гэта сярэдні і малодшы мэдыцынскі пэрсанал. У большасьці хвароба працякае без сымптомаў. Выпадкаў заражэньня сярод лекараў няма. Тэсты на каранавірусную інфэкцыю ў іх адмоўныя. Неабходных сродкаў засьцярогі ў мэдыкаў хапае.
Мэдсястра памерла ад пнэўманіі у Докшыцах, дзе зафіксавалі ўспышку каранавірусу
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное