«У беларускім «Што? Дзе? Калі?» такое немагчыма»
Вядучы і генеральны прадзюсар праграмы «Што? Дзе? Калі?» Барыс Крук папрасіў двухразовага ўладальніка «Крыштальнай савы» і ўладальнік «Брыльянтавай савы» адваката Іллю Новікава сысці з клуба знаўцаў. Прычына — абарона Новікавым у судзе ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка.
«Зразумей, калі ты абараняеш Саўчанка і ты гулец «ЧГК», то, значыць, «ЧГК» — таксама за Саўчанка», — патлумачыў вядучы праграмы, дадаўшы, што праграма «Што? Дзе? Калі?» па-за палітыкай.
Апошнім часам Ілля Новікаў уваходзіў у склад каманды беларуса Алеся Мухіна. Адначасова Алесь Мухін з’яўляецца вядучым беларускай версіі «Што? Дзе? Калі?».
«У беларускай «Што? Дзе? Калі?» такое адбыцца не можа. У кожнай версіі гульні фарміруецца клуб удзельнікаў, ёсць унутраныя правілы. Мы таксама па-за палітыкай. Але, на шчасце, з такімі сітуацыя ніколі не сутыкаліся. Спадзяюся, і не сутыкнёмся», — кажа Алесь Мухін.
«Я не ведаю ўсіх нюансаў адносна расійскай версіі гульні, таму, прабачце, даваць каментароў не хочацца», — адзначыў спадар Мухін.
Сам Новікаў паведаміў, што каманда Алеся Мухіна адмовілася ўдзельнічаць у веснавой серыі гульняў у знак салідарнасці з ім.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное