Политика

«У Беларусі Вацлава Гаўла зломяць. Тут пераможа чалавек, які ўмее шмат абяцаць»

9 сьнежня ў памяшканьні Амбасады Чэхіі адбылася чацьвёртая традыцыйная вечарына ўшанаваньня памяці Вацлава Гаўла і гадавіны падпісаньня «Хартыі-77»

Заснавальнік парталу Tut.by Юры Зісер выказаў на ёй думку, што такі чалавек у Беларусі стаць прэзідэнтам не змог бы, паведамляе Радыё Свабода.

«Я вас расчарую, але для моладзі імя Гаўла ўжо нічога ня значыць, — сказаў Юры Зісер. Паводле яго, такі «мяккі» чалавек, як Гавэл, мог стаць прэзыдэнтам толькі ў краіне з больш дэмакратычным мэнталітэтам і перакананьнямі.

«У Беларусі Гаўла зломяць, — тлумачыць Юры Зісер. — Тут пераможа чалавек, які ўмее шмат абяцаць. Былі ж выбары 1994-га году і мы бачылі, што адбылося. У нас розныя краіны. Думаю, Гавэл Беларусі не пагражае».

Такі прагноз Зісер робіць на найбліжэйшыя дзесяцігодзьдзі. «Але нарэшце грамадзтва дарасьце», — кажа ён.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)