Общество

У Беларусі праходзіць самая масавая дыктоўка па беларуска мове

Самая масавая дыктоўка па беларускай мове праходзіць 23 сакавіка з нагоды 90-годдзя абвяшчэння БНР.

Акцыя стратавала 15 сакавіка. Агульнанацыянальную дыктоўку ўжо напісалі многія замежныя дыпламаты і рэдактары беларускіх СМІ. За гэты час акцыя прайшла ў многіх гарадах Беларусі, яе падтрымалі таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары розных краін.

Як паведамляе ”БелаПАН”, 23 сакавіка дыктоўка будзе праводзіцца ў Мінску штогадзіны, з 11.00 да 18.00, у офісах Партыі БНФ і грамадскага аб’яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны". З 12.00 да 16.00 тэкст дыктоўкі будзе гучаць у эфіры "Еўрарыдыё".

Віртуальная відэадыктоўка таксама стартуе на сайце “Нашай Нівы”. Тэкст прадмовы да зборніка Францішка Багушэвіча «Дудка беларуская» ў інтэрнэт-эфіры зачытае дыктарка Зінаіда Бандарэнка.

24 сакавіка ў 16.30 агульнанацыянальная дыктоўку будуць пісаць у сталічным Палацы мастацтваў актывісты грамадскага аб'яднання "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" і сябры супольнасці "Пагоня" Беларускага саюза мастакоў.

Тыя, хто пажадае прыняць удзел у конкурсе, змогуць здаць свае тэксты на камісію. Пераможцы атрымаюць прызы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)