Политика

У Беларусь не пусцілі палітыка з пасланнем Лукашэнку

Упаўнаважаны ўрада ФРГ па правах чалавека Маркус Лёнінг вёз Аляксандру Лукашэнку пасланне ад міністра замежных спраў Германіі Гіда Вестэрвэле.

Як паведамляе «Радыё Свабода», улады Беларусі адмовілі ва ўездзе ў Маркусу Лёнінгу.

Паводле Міністэрства замежных спраў Германіі, Лёнінг планаваў сустрэцца тут з актывістамі праваабарончых арганізацый, наведаць у турме лідэра «Вясны» Алеся Бяляцкага, а таксама перадаць Аляксандру Лукашэнку пасланне ад міністра замежных спраў Германіі Гіда Вестэрвэле.

Associated Press са спасылкай на словы Лёнінга, паведамляе, што ў лісце Вестэрвэле змяшчаўся заклік да «гуманітарнага вырашэння» асобных крымінальных спраў, як мяркуецца, у дачыненні да палітвязняў.

«Я вельмі шкадую, што мне не рады ў Мінску», — адзначыў амбудсмэн. Паводле яго, урад ФРГ, тым не менш, і далей будзе прыкладаць намаганні для ўмацавання правоў чалавека ў Беларусі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)