Скандалы

У Беларусь не пусцілі архіепіскапа Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы

Ён ехаў у Беларусь па запрашэнні беларускіх вернікаў БАПЦ.

Архіепіскап Святаслаў — другі злева

У пятніцу 31 ліпеня ў прапускным пункце Новая Гута ў Гомельскай вобласці памежнікі не прапусцілі ў Беларусь архіепіскапа Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ) Святаслава (Логіна). Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».

Ён ехаў у Беларусь па запрашэнні беларускіх вернікаў БАПЦ.

Архіепіскап Святаслаў служыць у Амерыцы, а ў Беларусь ехаў праз Чарнігаў (Украіна), дзе жыве ягоная маці, паведаміў ён у сваім лісце вернікам БАПЦ.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)