У Бараўлянах зноў паўстала небяспека вырубкі лесапаркавай зоны
У сакавіку там узнавіліся земляныя працы па даследаванні магчымасці будаўніцтва дзіцячага садка і школы. Гэта падштурхнула жыхароў мабілізавацца і звярнуцца ў СМІ.
Дзіцячы садок, які будуюць каля лесу
Пасёлак Бараўляны ўяўляе сабой зараз агламерацыю. Ён так шчыльна зросся з іншымі пасёлкамі-мікрараёнамі, што адрозніць іх адзін ад аднаго недасведчанаму воку складана. Гэта і Лясны, і Вопытны, і Ляскоўка... Аднак часцей за ўсё гэтыя мястэчкі называюць ва ўжытку адным словам — Бараўляны.
Любая праблема аднаго з іх робіцца агульнай для ўсіх жыхароў Бараўлянскага сельсавета. У сакавіку ў лесапарк заехалі бурыльныя ўстаноўкі.
— У нас людзі актыўныя, за ляском прыглядваюць, і сям-там нават камеры у нас выведзены з пасёлка на гэты лес. Калі на другі дзень яны з’явіліся, мы ўжо былі падрыхтаваны. Папрасілі ў іх дакументы, — паведаміў Юрый Філіпаў, стараста пасёлка Вопытны.
Земляныя працы праводзілі прадстаўнікі УП «Марэна». Яны паказалі стары ордэр, датаваны 11.09.2017 года, тэрмін якога прадоўжаны пячаткай сельсавета.
— Ёсць адпаведная працэдура, як працягваецца ордэр. Ні пячаткі лясгасу, ні прыродаахоўных службаў на ўзнаўленне прац не было. Як і не выканана патрабаванне абавязковай прысутнасці прадстаўнікоў лесагаспадаркі, — адзначыў Юрый Філіпаў.
Пасля таго, як бурыльшчыкам указалі на парушэнні, яны сышлі. Аднак жыхары не губляюць пільнасць і гатовы да чарговай атакі на зялёны аазіс.
Працяг артыкула чытайце тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное