Скандалы
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

У Баранавічах асуджаны трэнер, у якога на корце загінуў хлопчык

На 2 гады пазбаўлення волі асуджаны трэнер баранавіцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, які пакінуў дзяцей без нагляду ў аздараўленчым лагеры.

На 2 гады пазбаўлення волі асуджаны трэнер баранавіцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, які пакінуў дзяцей без нагляду ў аздараўленчым лагеры.

За час яго адсутнасці быў смяротна траўміраваны 11-гадовы хлопчык – на яго ўпала судзейская вышка на тэніснай пляцоўцы.

Нагадаем, што адбылася трагедыя напрыканцы чэрвеня бягучага года. Адзін з хлапчукоў залез на судзейскую вышку, а другі пачаў яе раскачваць. У выніку яна павалілася. У сваіх тлумачэннях асуджаны трэнер паведаміў, што сышоў з корта, каб прывеcці туды астатніх дзяцей.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)