Скандалы
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё

У Баранавічах асуджаны мужчына, які прымушаў жонку займацца прастытуцыяй

Да 7 год і 7 месяцаў пакарання ў калоніі строгага рэжыму асуджаны жыхар вёскі Зорная Баранавіцкага раёна.

Яго пакаралі за сутэнёрства і тое, што прымушаў займацца прастытуцыяй нават сваю жонку. Малады мужчына з 2004 года "курыраваў" прастытутак, якія з'яўляліся на трасе каля Баранавіч. Неўзабаве на адной з іх ён ажаніўся.

Муж прымушаў жонку займацца прастытуцыяй, а грошы адбіраў. Аднойчы так яе збіў, што жанчына трапіла ў шпіталь, а ён — у турму.

Пасля таго, як муж-сутэнёр вярнуўся, усё пачалося зноў. Тады не вытрымаў брат жанчыны, які заявіў у міліцыю і мужчына зноў патрапіў за краты.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)