Общество
Аляксандр БУРАКОЎ, ”Радыё Рацыя”

У Бабруйску за два старыя гадзіннікі — адзін новы даюць

У Бабруйску, жыхары якога захапляюцца творамі Ільфа і Пятрова ды мараць паставіць помнік Шуру Балаганаву, з’явіліся новыя “вялікія камбінатары”. У розных раёнах самага буйнога ў краіне райцэнтра на ўваходных дзвярах пад’ездаў перыядычна пачалі з’яўляцца аб’явы наступнага зместу: “Вы можаце абмяняць дзве пары старых гадзіннікаў на адзін новы”. У аб’явах таксама пазначаюцца дакладныя месцы збору і час.

Апошняя такая сустрэча адбылася каля СШ №28. У пазначаны час сабраліся з паўсотні чалавек. Дакладна, як па раскладзе, прыйшоў туды і нейкі малады чалавек, адкрыў сваю валізку — і абмен насамрэч пачаўся. Праўда, новы гадзіннік атрымалі не ўсе — “кварц” і вырабы кітайскай вытворчасці не прымаліся. Каму пашчасціла — назамен сапраўды атрымлівалі электронныя вельмі простыя і танныя гадзіннікі ды будзільнікі.

Меней чым праз паўгадзіны ўсё скончылася. Хлопец з валізкай знік хутка, як і з’явіўся. На пытанні пра тое, якое яго імя, кім працуе, ён не адказваў. Адзінае, што распавёў пра сябе, — збіраецца адрамантаваць сабранае для сваёй калекцыі. На пытанне колькі ў калекцыі гадзіннікаў ён адказаў: 12 тысяч.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)