У адзіным на краіну пункце вакцынацыі ў гіпермаркеце — гіганцкія чэргі

Пункт робіць з 9.00 да 21.00. Вакцынацыя ажыццяўляецца з 10.30 да 14.00 і з 14.30 да 21.00, піша Наша Ніва.

Даведкі даюць праз тэлефон (017) 221-30-82.

Некалькі гадзін давядзецца прастаяць, каб вакцынавацца ад кавіду ў гандлёвым цэнтры «Экспабел» без папярэдняга запісу.

Цэнтр створаны адміністрацыяй ГЦ і Мінскай раённай паліклінікай. За дзень тут дактары вакцынуюць каля 120 чалавек. У чарзе заўсёды стаіць некалькі дзясяткаў, у першы дзень чарга дасягала ста чалавек. Большасць людзей займае чаргу і адыходзіць пагуляць ці закупіцца.

З улікам вялікага запатрабавання, у цэнтры ўвялі папярэдні запіс. 10 мая можна было запісацца на 12—15 мая.

Пункт робіць з 9.00 да 21.00. Вакцынацыя ажыццяўляецца з 10.30 да 14.00 і з 14.30 да 21.00. Даведкі даюць праз тэлефон (017) 221-30-82.

З сабою трэба мець пашпарт або іншы дакумент, які пацвярджае асобу. Доктар вас агледзіць на месцы.

У цэнтры вакцынацыі працуюць медыкі Мінскай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы.

Прышчапляюць тут «Спутнікам V».

Перад прышчэпкай пацыента аглядае лекар, мерае тэмпературу, збірае эпідэміялагічны анамнез, вымярае сатурацыю, аглядае зеў.

Пасля ўвядзення прэпарату трэба назірацца 30 хвілін, пасля чаго выдаюць даведку аб праходжанні першага этапу вакцынацыі. Не менш чым праз 21 дзень пацыенту трэба будзе зноў трэба будзе прыйсці на прышчэпку другога кампанента вакцыны.

На сёння ў Беларусі прышчапілася хоць бы адзін раз каля 3% насельніцтва. Для параўнання: у Літве — каля 30%, у Польшчы — 27%, у Расіі — каля 14%.

Вакцынацыя двума кампанентамі дае больш чым 90%-ю гарантыю, што ты не захварэеш на кавід прынамсі 6 месяцаў, а, найхутчэй, і цэлы год. А рызыка цяжкага працякання кавіду пасля вакцынацыі практычна выключаная.

Практыку стварэння пунктаў вакцынацыі ў гандлёвых цэнтрах беларусы перанялі ад Ізраіля і краін Еўропы, якія прасунуліся ў гэтым далей за нас.

Эффективна ли вакцина от коронавируса после первой прививки?

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 2.5 (оценок:8)