Тышкевіч: «У Беларусi iдэя вайны супраць Украіны непапулярная»

Аналітык — пра закупку мяшкоў для трупаў і не толькi.

Напярэдадні з'явілася навіна аб закупцы Мінабароны Беларусi мяшкоў для транспартавання трупаў. Гэта сталі актыўна абмяркоўваць у сетцы, кажучы, што нібыта Лукашэнка дасць загад беларускім войскам уступаць у вайну.

Аналітык Ігар Тышкевіч на Е*рарадыё каментуе падзеi:

— Можа падацца, што тысяча пакетаў — гэта багата. Але з іншага боку, у медычнай сістэме Узброеных сіл Беларусі пяць шпіталёў, цэнтр эпідэміялагічны і матэрыльна-тэхналагічнага забяспячэння. На пяць шпіталёў на год гэта адносна невялікая колькасць, асабліва, калі ўлічваць, што ў гэтых шпіталях абслугоўваюцца не толькі вайсковыя службоўцы, якія працуюць альбо служаць зараз, але і так званая прымацаваная катэгорыя: ветэраны службы, пенсіянеры і г.д.

То бок людзі, якія паміраюць. Таму тэарытычна такі запас мяшкоў мусіць быць у Беларусі.

Але з іншага боку — 2022 год, ідзе вайна. Можна проста прыкінуць, колькі расейскіх параненых лекавалася на тэрыторыі Беларусі, нават у цывільных шпіталях, а не толькі ў ваенных. Частка з іх памірала. Іх трэба неяк везці з Беларусі: у саветскі час выкарыстоўвалі цынкавыя скрыні, але зараз метал дарагі.

Адпаведна, больш прасцей сучаснымі метадамі. У Беларусі ніхто такіх пакетаў не вырабляў, ну і тут мы маем: а) калі быў запас, то ён хутчэй за ўсе скончыўся, б) калі дзесьці набыць, то ёсць такая рэч, як санкцыі і «Расія займаецца сваім», і таксама эканомія бюджэта. Адпаведна ёсць сэнс запытацца, хто ў Беларусі вырабляе, што Мінабароны і робіць.

Аналітык таксама сказаў, што калі Лукашэнка і будзе вымушаны даслаць беларускія войскі ва Украіну, то гэта дрэнна паўплывае на яго самога, таму што беларускае грамадства і сілавікі яго не падтрымаюць.

— Ідэя вайны супраць Украіны непапулярная. Лукашэнка спрабуе прымаць рашэнні, якія прымнасці на сёння не аслабляюць яго ўладу. Гэта наўпрост выклікае пытанне з боку сілавікоў, што вельмі важна. Так, ёсць нейкі прарасейскі настрой па тыпу «защитить Донбасс», але ёсць і ацэнка рэальнага бачання стратаў, якія панесла РФ. Таму адпаведна падае лаяльнасць як раз сярод сілавікоў.

Другое — гэта насельніцтва. Гук паветранай трывогі ў тваім горадзе — гэта малапрыемная штука. Ну і трэцяе — гэта неабходнасць пахаванняў: людзі будуць ведаць, да чаго дайшлі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(15)